У Гамбургу адзін чалавек забіты, некалькі параненыя пры нападзе невядомага

У супэрмаркеце ў Гамбургу адзін чалавек забіты, некалькі параненыя ў выніку нападу невядомага, узброенага нажом.

Як паведаміла паліцыя, ён затрыманы. Пра дакладную колькасьць пацярпелых пакуль дадзеных няма. Невядома і аб матывах нападніка.

Жыхарам гораду рэкамэндавана на працягу некаторага часу абыходзіць раён здарэньня.

У Нямеччыне былі ўзмоцненыя захады бясьпекі пасьля таго, як 19 сьнежня летась у Бэрліне грузавік уехаў у калядны кірмаш. У выніку загінулі 12 чалавек, яшчэ 49 былі параненыя.