27 ліпеня ўшануюць памяць дзеячоў адраджэньня дзяржаўнасьці

Магіла Васіля Быкава на Ўсходніх могілках

Рух салідарнасьці «Разам» заклікаў 27 ліпеня адзначыць Дзень незалежнасьці Беларусі і ўшанаваць памяць актыўных дзеячоў адраджэньня дзяржаўнасьці.

Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык паведаміў пра збор удзельнікаў акцыі з 11:45 да 12-й гадзіны на Ўсходніх могілках каля магілы Васіля Быкава.

Таксама актывісты наведаюць Кальварыйскія могілкі ў Менску дзеля ўшанаваньня памяці вядомых асобаў.

У акцыі плянуюць узяць удзел старшыня ТБМ Алег Трусаў, старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паэт Анатоль Вярцінскі.

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.