У Менску пройдзе парад МНС

Мерапрыемства адбудзецца на праспэкце Незалежнасьці, працягнецца ў Цэнтральным дзіцячым парку.

Парад з удзелам тэхнікі і супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях пачнецца ў 11 гадзін ля будынка Беларускага дзяржаўнага цырку. Калёна пройдзе па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Перамогі, адкуль накіруецца ў Цэнтральны дзіцячы парк. Там ратавальнікі прадэманструюць свае аўтамабілі і спэцтэхніку, правядуць конкурсы для дзяцей і ўсіх жадаючых, паведамляе БелТА.

Урачыстасьці прымеркаваныя да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25 ліпеня.