Новы выпуск нью-ёркскага часопіса Time выйдзе 31 ліпеня з партрэтам Уладзіміра Пуціна на вокладцы. Партрэт складзены са схематычных шэрых выяў людзей, пад ім загаловак: «Сакрэтны плян спыненьня выбарчай змовы Пуціна».
TIME’s new cover: Inside the secret plan to stop Putin’s election plot https://t.co/byGpS62Nb4 pic.twitter.com/hrbiOuuhC1
— TIME (@TIME) 20 июля 2017 г.
У артыкуле гаворка пойдзе пра тое, што папярэдняму прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму нібыта было вядома пра магчымую кібэратаку на амэрыканскую выбарчую сыстэму — Злучаныя Штаты, паводле Time, загадзя рыхтаваліся да атак, на выпадак здарэньняў былі гатовыя адаслаць вайскоўцаў на выбарчыя ўчасткі.
Расею неаднаразова абвінавачвалі ў датычнасьці да ўзлому выбарчай сыстэмы ў шэрагу штатаў падчас выбараў прэзыдэнта ў лістападзе мінулага года. У Крамлі гэтыя абвінавачваньні абвяргаюць. У траўні бягучага году Time разьмяшчаў на вокладцы калаж, на якім Белы дом ператвараецца ў сымбаль Расеі — сабор Васілія Блажэннага.
TIME’s new cover: How Trump’s loyalty test is straining Washington https://t.co/4ZQG16wS8f pic.twitter.com/tnng9Wy6km
— TIME (@TIME) 18 мая 2017 г.
Партрэт Пуціна зьяўляўся на вокладцы Time восем разоў. У 2007 годзе рэдакцыя часопіса выбрала расейскага лідэра «Чалавекам году».