Наймацней пацярпеў востраў Кос, менавіта там загінулі сама меней два чалавекі, 120 атрымалі траўмы, зь іх 20 зламалі косьці, а траўмы пяцёх вельмі небясьпечныя, паводле мясцовых уладаў. Будынкі на востраве ў асноўным не пацярпелі — улады кажуць, там засталося мала старых збудаваньняў, большая частка будынкаў новая і абароненая ад землятрусаў. Пацярпелых верталётамі дастаўляюць на востраў Родас.
Таксама моцна пацярпелі турэцкія мястэчкі Бодрум і Датча, там землятрус выклікаў праблемы з электрычнасьцю; у Бодруме пашкоджаны мячэт. На турэцкай тэрыторыі вядома пра 70 пацярпелых, пра загінулых не паведамляецца.
Пра пацярпелых беларусаў на момант публікацыі не паведамлялася.
Турэччына — трэці паводле папулярнасьці кірунак турызму сярод беларусаў пасьля Расеі і Баўгарыі; Грэцыя — восьмы паводле папулярнасьці.
.@BelarusTurk,@by_emb_bg следят за ситуацией в связи с землетрясением у берегов Турции, Греции,чтобы при необходимости помочь нашим туристам
— МИД Беларуси 🇧🇾 (@BelarusMID) 21 июля 2017 г.