Паводле міністра замежных справаў Нямеччыны Зыгмара Габрыеля, «нерэалістычна» разьлічваць, што Менскія пагадненьні адносна вырашэньня канфлікту ва Ўкраіне могуць быць выкананыя «на 100 адсоткаў».
Пра гэта ён заявіў у інтэрвію нямецкаму выданьню Focus.
«Было б правільным зьмяншаць санкцыі [супраць Расеі] патроху, крок за крокам. Каб паказаць, што варта рухацца ў кірунку да міру», — сказаў Габрыель.