Пра гэта падчас авіясалёну МАКС паведаміў „Інтэрфаксу“ кіраўнік Фэдэральнай службы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі Дзьмітрый Шугаеў.
„Пастаўкі плянуецца пачаць у 2018 годзе, заканчэньне рэалізацыі кантракту намечана на 2020-ы. Гэта прадугледжана ў рамках дамовы паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю аб разьвіцьці вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 сьнежня 2009 году“, — удакладніў кіраўнік расейскага ведамства.
Дзьмітрый Шугаеў нагадаў, што сёлета ў траўні паміж Беларусьсю і Расеяй быў падпісаны кантракт на пастаўку 12 самалётаў Су-30СМ. Звышманэўровыя зьнішчальнікі чацьвёртага пакаленьня распрацаваныя кампаніяй „Сухі“ і вырабляюцца на Іркуцкім авіязаводзе.
Паведамлялася, што беларускаму бюджэту ўгода абыйдзецца ў 600 мільёнаў даляраў.