Зямля ў агні: найбуйнейшыя лясныя пажары 2017

Амэрыканскі штат Каліфорнія ў гэтым годзе ахапіў адзін з наймацнейшых пажараў за апошнія некалькі гадоў - за тыдзень адбылося 630 узгараньняў.

Па дадзеных лесьнікоў, у рэгіёне гарыць звыш 14 тысяч гектараў

Прычынай узгараньня сталі высокая тэмпэратура і нізкая вільготнасьць паветра

У некалькіх рэгіёнах абвясьцілі рэжым надзвычайнага становішча

Ад агню ўжо пацярпелі 16 прыватных дамоў

Пажар у Каліфорніі, 11 ліпеня 2017

Поўдзень Італіі, дзе ў апошні раз прыкметныя ападкі выпадалі ў лютым, таксама апынуўся ахоплены агнём

Гарэў нават схіл вулкана Вэзувій. Італьянскія СМІ паведамляюць, што частка ўзгараньняў - падпалы, учыненыя мясцовымі злачыннымі групоўкамі, якія змагаюцца за зямельныя ўчасткі

Французскае МНС ўсе выходныя спрабавала лякалізаваць пажар, прычынай якога, як мяркуецца, стала непатушаная цыгарэта

Праз анамальную сьпякоту ў чатырох рэгіёнах Партугаліі ў канцы чэрвеня бушавалі наймацнейшыя лясныя пажары

Па дадзеных паліцыі ахвярамі сталі ня менш за 60 чалавек

Праз пажары ў Харватыі пачалі эвакуіраваць і мясцовых жыхароў, і турыстаў

Тое ж самае здарылася ў Чарнагорыі