«Забойства дэмакратыі». Каля польскага Сэйму адбываецца шматтысячная дэманстрацыя

Фота Alex Peralyhin

У суботу польскі Сэйм галасамі кансэрватыўнай большасьці прыняў закон аб Дзяржаўнай судовай радзе і судах агульнай юрысдыкцыі. Новы закон дае магчымасьць міністру юстыцыі кантраляваць працу судоў і тым самым парушаць прынцып падзелаў уладаў.

Палітыкі кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», у сваю чаргу, заяўляюць, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя.

Супраць закону ў нядзелю каля польскага Сэйму пратэстуе больш за дзесяць тысячаў чалавек. Частка дэманстрантаў заяўляе, што не пакіне пляцоўку перад Сэймам.

Прысутныя скандуюць «Не аддамо дэмакратыі». «Роўнасьць, вольнасьць, салідарнасьць».