Самалёт дазапраўкі Lockheed KC-130 «Геркулес» амэрыканскай марской пяхоты ўпаў увечары 10 чэрвеня ў цэнтры штату Місісіпі; паводле зьвестак уладаў, загінулі 16 чалавек, перадае USA Today.
Апарат упаў у соевае поле, аскепкі разьляцеліся ў радыюсе пяці міляў (8 км). Ратаўнікі казалі, што чулі некалькі выбухаў — маглі ўзарвацца нейкія боепрыпасы. Ці пацярпелі ў здарэньні цывільныя, не паведамляецца — верагодна, большая частка ахвяраў была экіпажам самалёта.
Паводле папярэдніх зьвестак, што перадае CBS, самалёт ляцеў з Мэмфісу (штат Тэнэсі), прапаў з радараў на вышыні 20 тысяч футаў (6 км) — адбыліся «структурныя разбурэньні».
EXCLUSIVE SKYCOPTER VIDEO: Military C-130 crashes on Leflore/Sunflower County line; Four bodies recovered https://t.co/aDo4h38rnm pic.twitter.com/5SWN8Q8pI6
— WLBT 3 On Your Side (@WLBT) 11 июля 2017 г.