Дзяржкамітэт па маёмасьці вызначыў самыя дарагія землі: у лідэрах Менск і Менская вобласьць

Самая дарагая зямля — у сталіцы

Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі завяршыла кадастравую ацэнку земляў па відах функцыянальнага выкарыстаньня: «жылая сядзібная зона» і «рэкрэацыйная зона», а таксама земляў садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў.

Па выніках кадастравай ацэнкі земляў на 1 ліпеня 2016 году самыя дарагія ў Беларусі — землі Менску. Сярэдні кадастравы кошт земляў сталіцы ў «жылой сядзібнай зоне» складае 169 рубёў 36 капеек за квадратны мэтар.

Наступная тройка гарадоў выглядае гэтак:

  • Заслаўе (31,82 руб./кв.м.),
  • Салігорск (30,3 руб./кв.м.),
  • Фаніпаль (30,2 руб./кв.м.).

Сярод абласных цэнтраў самымі дарагімі аказаліся землі Берасьця (27,69 рубля за квадрат) і Горадні (24,88 рубля за квадрат), самымі таннымі — Магілёва, дзе сярэдні кадастравы кошт «жылой сядзібнай зоны» склаў 16,52 рубля за кв.м, паведамляе Інтэрфакс.