Арабскія краіны атрымалі адказ Катару на свой ультыматум

Від на Доху, сталіцу Катару

Саудаўская Арабія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн і Эгіпет атрымалі адказ уладаў Катару на свае патрабаваньні. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве чатырох краін, урывак якога публікуе тэлеканал «Аль-Арабія».

Арабскія дзяржавы атрымалі пасланьне Катару да заканчэньня дзеяньня ўльтыматуму. Зьмест атрыманага паведамленьня не выдаецца, таксама як і тэрміны, у якія краіны Пэрсыдзкай затокі маюць намер адказаць Катару.

У пачатку чэрвеня Бахрэйн, Арабскія Эміраты, Саудаўская Арабія і Эгіпет разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам. Доху абвінавацілі ў падтрымцы тэрарыстаў і саюзе зь Іранам.

Катару высунулі сьпіс патрабаваньняў, сярод якіх — разрыў супрацоўніцтва з Тэгеранам і спыненьне вяшчаньня тэлеканала «Аль-Джазіра». На выкананьне ўмоў было адведзена 10 дзён, але пазьней тэрмін працягнулі яшчэ на двое сутак. Катар назваў патрабаваньне невыканальным.