Вашчыкоўскі: Паміж Польшчай і Беларусьсю няма ідэалягічнай вайны

У інтэрвію часопісу «Wsieci» міністар замежных справаў Польчшы Вітальд Вашчыкоўскі закрануў пытаньне адносінаў зь Беларусьсю.

«У Польшчы ёсьць амбіцыі: максымум і мінімум. Максымум азначае ўдзел у прыняцьці рашэньняў у Эўразьвязе, мінімум — ўдзел у прыняцьці рашэньняў ва ўсходняй палітыцы».

Паводле польскага міністра, плян мінімум ужо рэалізаваны.

«Нам удалося стабілізаваць дачыненьні зь Беларусьсю. Гэта ня будуць лёгкія адносіны, але сёньня паміж нашымі дзяржавамі няма ідэалягічнай вайны» — дадаў Вітальд Вашчыкоўскі.

Ідэалягічную войны міністар канстатаваў з Украінай. Ён растлумачыў, што найгоршыя дачыненьні з Кіева ў Варшавы менавіта ў гістарычнай галіне.

«Наш пасыл вельмі ясны: з Бандэрам вы ня ўвойдзеце ў Эўропу», - сказаў міністар.

Пасьля падзеяў 25 сакавіка ў Менску МЗС Польшчы заявіла, што «занепакоена тым, як улады Беларусі перашкаджалі ладжаньню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка 2017 году».

Праз два дні пасьля гэтага Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, Варшава атрымала «сыгналы, што ўлады адступяць ад рэпрэсій».