Тэрмін ультыматуму арабскіх краінаў Катару падоўжаны на 48 гадзінаў

Гэтыя краіны абвінавачваюць Катар у падтрымцы тэрарызму і прыпыніла ўсе дыпляматычныя і эканамічныя адносіны зь ім. Катар рызыкуе падвергнуцца новым санкцыям арабскіх дзяржаў, калі не выканае іх патрабаваньні.

Гаворка ідзе ў прыватнасьці, пра закрыьцё тэлеканалу «Аль-Джазіра» і спыненьне дыпляматычных адносінаў зь Іранам. Акрамя таго, суседзі чакаюць, што Доха закрые турэцкую вайсковую базу на тэрыторыі краіны і спыніць ваеннае супрацоўніцтва з Анкарой. Турцыя падтрымала Катар у яго канфлікце з суседнімі краінамі.