Пажар у Чарнобыльскай зоне патушаны

Пажар да таго, як быў патушаны

Пра гэта паведаміла ў суботу Дзяржслужба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

«Дзякуючы комплекснаму прыцягненьню наземных і паветраных сілаў у 13:25 1 ліпеня пажар ліквідаваны», — гаворыцца ў паведамленьні.

29 чэрвеня ў 12:35 у зоне адчужэньня на тэрыторыі Лубянскага лясьніцтва пры правядзеньні тэхналягічнай вырубкі лесу для пракладкі чыгункі загарэліся пасечаныя рэшткі драўніны і ляснога подсьцілу, пажар распаўсюдзіўся на плошчу каля 25 га.

Your browser doesn’t support HTML5

Пажар у Чарнобыльскай зоне. Здымкі з гелікоптэра

Украіна і Беларусь вялі маніторынг радыяцыйнага фону. Як паведамлялася, агульны радыяцыйны фон у зоне адчужэньня быў у межах нормы.

Увечары 30 чэрвеня пажар у зоне адчужэньня лякалізавалі на плошчы 7 га.