Вярхоўны Суд ЗША часткова аднавіў указ прэзыдэнта Трампа

Будынак Вярхоўнага суду ЗША

Вярхоўны Суд Злучаных Штатаў скасаваў рашэньні судоў ніжэйшай інстанцыі, якія блякавалі ўказ прэзыдэнта Дональда Трампа аб 90-дзённай забароне на наведваньне ЗША грамадзянамі шасьці мусульманскіх краінаў.

Суд пакінуў пад абаронай адну катэгорыю замежных грамадзян — тых, хто мае «вартае даверу сьцьверджаньне аб сапраўдных дачыненьнях з фізычнай ці юрыдычнай асобай у Злучаных Штатах».

Суд таксама пагадзіўся разглядзець гэтую справу ў дэталях у кастрычніку.

Забарона тычыцца грамадзян Емэну, Ірану, Лібіі, Самалі, Судану і Сырыі. На мінулым тыдні Трамп пацьвердзіў сваю упэўненасьць у тым, што ягоны ўказ прыняты ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, нягледзячы на галасы крытыкаў, якія лічаць, што гэта дыскрымінуе мусульманаў у парушэньне Канстытуцыі ЗША.