Паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага украінскай сацыялягічнай групай «Рейтинг», 60% апытаных украінцаў давяраюць Беларусі — гэта найвышэйшы паказьнік з усіх краін.
Беларусь апярэджвае Эўразьвяз і Канаду (па 56%), а таксама ААН (48%).
Найбольш не давяраюць Расеі (73%).
У заходніх і цэнтральных рэгіёнах Украіны найбольшы давер да Канады і Эўразьвязу. Давер да Беларусі, СНД, Кітаю ды Расеі большы поўдні і ўсходзе Ўкраіны.