«Я ніколі так не пакутаваў, як цяпер». Споведзь менчука бяз сталага месца жыхарства

Your browser doesn’t support HTML5

Пасьля турмы 52-гадовы мянчук Аляксандар Піскун даведаўся, што яго сваякі прадалі кватэру і ён цяпер ня мае сталага месца жыхарства. Аляксандар ня змог аднавіць страчаны пашпарт, каб уладкавацца на працу. І ў выніку пасьля інсульту жыве дзе прыйдзецца і харчуецца ад выпадку да выпадку.