Барацьба з карупцыяй па-ўкраінску: зь пяці дэпутатаў патрабуюць зьняць недатыкальнасьць

Your browser doesn’t support HTML5

Адразу пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны могуць пазбавіцца імунітэту да канца гэтай сэсіі (то бок, да сярэдзіны ліпеня). Адпаведныя запыты ў парлямэнт накіраваў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, у рэгламэнтным камітэце Рады абяцаюць прыняць рашэньне ў 20-дзённы тэрмін.