Кампанія Gaz-System SA паведаміла, што «з прычыны нізкай якасьці прыроднага газу яна ня здольная адводзіць паліва ў сыстэму ўнутранай падачы ў пункце злучэньня з трубаправодам «Ямал». У заяве гаворыцца, што прыпыненьне, якое пачалося ў сераду раніцай і працягнецца да раніцы пятніцы, не паўплывае на ўнутраную газаразьмеркавальную сыстэму Польшчы.
Спэцыялізаваны сайт Energetyka24 інфармуе, што ў прыродным газе ўтрымліваецца занадта шмат вады, а ў апэратара трубаправоду няма абсталяваньня яго выдаляць. Пры спажываньні газу Польшча цяпер залежыць ад Расеі прыкладна на 40 працэнтаў, траціна газу паступае з унутраных крыніц і 20 працэнтаў — з Цэнтральнай Азіі.
Польшча як сябра ЭЗ спрабуе дамагчыся энэргетычнай незалежнасьці ад Расеі і летась увяла ў дзеяньне тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.