Аэрапорт Астаны перайменаваны ў гонар прэзыдэнта Назарбаева

Міжнародны аэрапорт сталіцы Казахстану Астаны

Міжнародны аэрапорт сталіцы Казахстану Астаны назвалі ў гонар прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Адпаведную пастанову прыняў 20 чэрвеня ўрад краіны.

Імем Назарбаева, які знаходзіцца ва ўладзе ў Казахстане амаль 30 гадоў, ужо названы унівэрсытэт, некалькі школаў, яму таксама пастаўлены помнікі. У лістападзе летась казахстанскія дэпутаты нават прапаноўвалі перайменаваць сталіцу краіны Астану, каб у яе назьве гучала імя прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева. У 2010 годзе Назарбаеву быў афіцыйна прысвоены тытул «Лідэр Нацыі».