На цэнтральным чыгуначным вакзале Брусэля нэўтралізаваны западозраны мужчына, паведамляе бэльгійская паліцыя.
Прадстаўнік паліцыі не пацьвердзіў паведамленьняў аб тым, што на мужчыну быў «пояс сьмяротніка», аднак сказаў, што ў працэсе затрыманьня было чуваць слабы выбух. Сытуацыя пад кантролем, заявіў прадстаўнік паліцыі.
Як паведамляе BBC, пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.
Пасьля інцыдэнту паліцыя ачапіла цэнтральную плошчу Брусэлю — Гран-пляс, дзе ў гэты час было шмат турыстаў.