Па папярэдніх дадзеных, ахвяраў няма.
У раёне Элізэйскіх палёў у Парыжы аўтамабіль урэзаўся ў паліцэйскі фургон. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, адна з машын ахоплена агнём. Паліцэйскія ачапілі месца здарэньня, паведамляе BBC.
Віноўнік аварыі затрыманы, паведаміў прадстаўнік паліцыі.
Па паведамленьнях СМІ, зачынена станцыя мэтро Champs-Elysees-Clemenceau.