Ці загінуў насамрэч лідэр «ісламскай дзяржавы»? (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што некалькі сябраў так званай «вайсковай рады» групоўкі «Ісламская дзяржава» былі зьнішчаныя ў выніку ўдару расейскіх вайсковых самалётаў 28 траўня па ваколіцах гораду Рака ў Сырыі. У расейскім абаронным ведамстве заяўляюць, што правяраюць інфармацыю аб зьнішчэньні ў выніку гэтага авіяналёту лідэра экстрэмісцкай групоўкі – Абу-Бакр аль-Багдадзі.