Парлямэнт Вугоршчыны прыняў закон, які ўзмацняе кантроль дзяржавы над няўрадавымі арганізацыямі з замежным фінансаваньнем. Закон падтрымала 130 парлямэнтарыяў, супраць дакумэнту выказаліся 44. Яшчэ 24 чалавекі ўстрымаліся.
Згодна з законам, няўрадавыя арганізацыі, якія атрымліваюць з-за мяжы фінансаваньне на суму ня менш за 24 тысячы эўра, павінны будуць зарэгістравацца ў якасьці «арганізацый, якія атрымліваюць замежнае фінансаваньне» і кожны год прадастаўляць больш падрабязную справаздачнасьць. У выпадку невыкананьня гэтых патрабаваньняў арганізацыі могуць быць зачыненыя.
Закон ужо раскрытыкавала праваабарончая арганізацыя Amnesty International і параўнала з аналягічным законам, што дзейнічае у Расеі і таксама падвяргаюцца рэгулярнай крытыцы з боку праваабаронцаў. Пра гэта паведаміла Бі-бі-сі.