Некалькі чалавек, у тым ліку паліцыянтка, атрымалі раненьні падчас страляніны ў прымесьці нямецкага гораду Мюнхен.
Паліцыя Мюнхену паведаміла ў твітэры, што нападнік таксама паранены і знаходзіцца пад вартай.
Стральба адбылася падчас ранішняй паліцэйскай праверкі на станцыі Unterfoehring «гарадзкой электрычкі» (S-Bahn). Мюнхенскае выданьне Merkur паведаміла са спасылкай на сьведкаў, што падазраваны схапіў пісталет супрацоўніцы паліцыі і стрэліў у яе, а таксама ў іншых людзей на месцы здарэньня.
Паліцыя лічыць, што нападнік не кіраваўся ні палітычнымі, ні рэлігійнымі матывамі.
#UPDATE "The sole male perpetrator was motivated by personal reasons. There is no political or religious background here": police #Munich
— AFP news agency (@AFP) June 13, 2017