Ірына Дубянецкая: “Наш пераклад Бібліі – для ўсіх канфэсій”

Your browser doesn’t support HTML5

Пасьля Скарыны на сьвет зьявіліся тры поўныя пераклады Бібліі на сучасную беларускую мову – Янкі Станкевіча, Васіля Сёмухі і айца Ўладыслава Чарняўскага. Для чаго спатрэбіўся чацьвёрты, над якім з 2012 году працуе грамадка энтузіястаў? Госьцяй перадачы – іныцыятарка праекту доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая.