Авіяляйнэр ляцеў зь Лёндана ў Любляну. Трое яго пасажыраў затрыманыя, яшчэ 151 чалавека эвакуяавалі.
10 чэрвеня ў аэрапорце нямецкага Кёльну зьдзейсьніў незаплянаваную пасадку авіялайнэр. Пілёт прыняў такое рашэньне пасьля таго, як атрымаў інфармацыю, што некаторыя пасажыры ў сваёй размове выкарыстоўвалі словы «бомба» і «выбуховае рэчыва».
Як паведамляе агенцтва Reuters, нямецкая паліцыя адразу пасьля пасадкі затрымала траіх пасажыраў. У аднаго зь іх забралі заплечнік, які пазьней узарвалі. Што ў ім знаходзілася, пакуль невядома.