Пра выбух паведамляе паліцыя Кіева, якая кваліфікавала яго як тэрарыстычны акт. Ніхто не пацярпеў.
«Сёньня, 8 чэрвеня, у 00:05 у дзяжурную частку сталічнай паліцыі паступіла паведамленьне аб выбуху на тэрыторыі амбасады ЗША ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. На месца здарэньня неадкладна прыбылі сьледча-апэратыўныя групы раённага і галоўнага ўпраўленьняў паліцыі», — паведамілі ў прэс-службе паліцыі.
Пры аглядзе высьветлілася, што невядомы кінуў на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва нявызначанае выбуховае прыстасаваньне. Заведзеная крымінальная справа, паведамляе УНІАН.