У Францыі каля сабору Парыскай Божай Маці адбылася страляніна. Невядомы з малатком параніў супрацоўніка паліцыі. Па нападніку адкрылі агонь, ён паранены.
Паліцыя рэкамэндавала жыхарам французскай сталіцы пазьбягаць месца здарэньня.
Пра матывы нападніка пакуль нічога не вядома. Паліцыя расьсьледуе інцыдэнт.
#BREAKING Police shoot, injure attacker outside Paris%27s Notre-Dame cathedral: authorities
— AFP news agency (@AFP) June 6, 2017
У Францыі з 2015 года дзейнічае надзвычайнае становішча. Пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек, у краіне павышаны меры бясьпекі.