Чачэнскі добраахвотнік Асмаеў пасьля замаху ў Кіеве ідзе на папраўку

Аміна Акуева

Жонка чачэнскага добраахвотніка ўкраінскай арміі Адама Асмаева Аміна Акуева заяўляе, што яе муж, які пасля замаху на яго жыццё знаходзіцца ў шпіталі, размаўляў з ёй па тэлефоне і спрабуе падымацца.

«Толькі што размаўлялі з ім па тэлефоне! Голас бадзёры. Ужо спрабуе падымацца. Хутка трэба будзе пачынаць дыхальную гімнастыку для аднаўлення лёгкіх, а потым — бегаць», — напісала Акуева ў Facebook.

Напад на Асмаева і Акуеву адбыўся 1 чэрвеня ў Падольскім раёне Кіева. Паводле паліцыі, мужчына, які назваўся замежным журналістам, загадзя дамовіўся аб сустрэчы. Калі яны селі ў аўтамабіль, невядомы дастаў са скрынкі пісталет «Глок» і стрэліў у грудзі Асмаеву, у адказ Аміна Акуева са свайго пісталета Макарава зрабіла некалькі стрэлаў у нападніка. Абодва мужчыны былі дастаўлены ў бальніцу. Аміна Акуева не пацярпела.

Па факце замаху на забойства двух і больш асоб пачалі крымінальную справу. У паліцыі заяўляюць, што асноўнай вэрсіяй нападу на мужа і жонку добраахвотнікаў Адама Асмаева і Аміны Акуевой разглядаюць іх патрыятычную пазыцыю.

У лютым 2012 года Адама Асмаева затрымалі ў Адэсе праваахоўныя органы Украіны паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненні выбуху ў адэскай кватэры. Сьледзтва таксама падазравала, што ён разам з саўдзельнікам рыхтаваў замах Ўладзімера Пуціна. Эўрапейскі суд па правах чалавека рэкамендаваў Украіне не выдаваць Асмаева Расіі, пасьля чаго Ўкраіна вырашыла прыпыніць працэс экстрадыцыі.

19 лістапада 2014 года пасьля двух з паловай гадоў зьняволеньня яго вызвалілі з-пад варты.

У лютым 2015 Асмаеў стаў камандзірам батальёна імя Джахара Дудаева, які ваяваў на баку войскаў Украіны на Данбасе.