Ад урагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў беларус

Наступствы ўрагану ў Маскве

У амбасадзе Беларусі ў Расеі паведамілі, што падчас урагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў 40-гадовы беларус.

Ён шпіталізаваны ў Дамадзедаўскую цэнтральную гарадзкую бальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасьці. У яго закрытая траўма грудной клеткі, пералом рэбраў, вывіх левага пляча, закрытая траўма жывата.

Амбасада падтрымлівае кантакт зь лекарам, паведамляе БелТА.

У маскоўскім рэгіёне ад урагану пацярпелі каля 200 чалавек, 15 загінулі, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Расеі Сьвятлана Пятрэнка.