Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз абвінаваціў Нямеччыну ў тым, што яна не бярэ на сябе справядлівую частку фінансавага цяжару NATO.
«Яны вылучаюць на NATO і ваенныя патрэбы нашмат менш, чым трэба было б. Гэта вельмі дрэнна для ЗША. Сытуацыя зьменіцца», — напісаў прэзыдэнт у «Твітэры» у аўторак, праз тры дні пасьля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны, якую Белы дом назваў удалай.
We have a MASSIVE trade deficit with Germany, plus they pay FAR LESS than they should on NATO & military. Very bad for U.S. This will change
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) May 30, 2017
Пасьля нядаўняга саміту «Вялікай сямёркі» на Сыцыліі Ангела Мэркэль заявіла: «Часы, калі мы маглі цалкам спадзявацца на іншых, у пэўнай ступені скончыліся, што я назірала ў апошнія некалькі дзён».
Аднак у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Мэркэль падкрэсьліў, што яна захоўвае прыхільнасьць трансатлянтычным адносінам.