Парлямэнт Чачні адмовіўся рэагаваць на паведамленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) аб меркаванай датычнасьці ўладаў рэспублікі да катаваньняў і забойстваў геяў.
Прадстаўнік сакратарыяту чачэнскага парлямэнту Зелімхан Джамалдзінаў заявіў у пятніцу ў эфіры радыё «Говорит Москва», што дэпутатам «напляваць» на дадзеныя расьсьледаваньня, а яго аўтараў назваў «эўрапейскімі падкормачнымі прадажнымі журналістамі».
У пятніцу Human Rights Watch пацьвердзіла, што паліцыя ў Чачні прыгнятала, катавала і прыніжала дзясяткі геяў ці бісэксуальных мужчын вясной 2017 году. У дакладзе падкрэсьлівалася, што ключавую ролю ў перасьледах ЛГБТ-супольнасьці на тэрыторыі рэспублікі, па ўсёй верагоднасьці, адыгрываў кіраўнік парлямэнту Чачні Магамед Даудаў.
У пачатку красавіка «Новая газэта» распавяла аб масавых перасьледах геяў у Чачні. Сьцьвярджалася, што затрыманыя больш за 100 гомасэксуалаў, а некаторыя зь іх забітыя. Улады рэспублікі называюць гэтую інфармацыю ілжывай.
Парлямэнт Чачні: «нам напляваць» на даклад аб катаваньнях геяў
Акцыя пратэсту супраць прыгнёту геяў у Чачні