Больш за 16 тысяч чыноўнікаў пакараныя за прыхільнасьць да раскошы з пачатку года ў КНР, паведамляе цэнтральная камісія Камуністычнай партыі Кітаю па праверцы дысцыпліны.
Сьпіс галоўных парушэньняў застаецца нязьменным: гэта дарагія падарункі, выкарыстаньне службовага транспарту ў асабістых мэтах і нямэтавае расходаваньне бюджэтных сродкаў на шчодрыя прэміі, паведамляе Міжнароднае радыё Кітаю.
У 2012 годзе ўлады Кітаю заявілі, што прыхільнасьць функцыянэраў да раскошы рэзка падрывае імідж Кампартыі і дзяржавы, пагражаючы іх легітымнасьці.
У адпаведнасьці з партыйным «кодэксам гонару», за празьмерна экстравагантны лад жыцьця і памкненьні, здольныя нанесьці шкоду іміджу КПК, чальцам партыі пагражаюць строгія дысцыплінарныя спагнаньні.