Брытанскія ўлады назвалі імя падазраванага ў нападзе на гледачоў канцэрту ў Манчэстэры. Гэта ўраджэнец Манчэстэру Салман Абэдзі, 1994 году нараджэньня. Яго бацькі ў пачатку 1990-х гадоў беглі зь Лібіі ад рэпрэсіўнага рэжыму Муамара Кадафі.
У панядзелак увечары, падчас выбуху ў Манчэстэры, акрамя самога нападніка, загінулі 22 чалавекі, 59 атрымалі раненьні. Сярод забітых — васьмігадовая дзяўчынка. Яшчэ 12 дзяцей — параненыя.
Брытанская паліцыя арыштавала 23-гадовага падазраванага ў датычнасьці да тэракту.
Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».