Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп стаў першым дзейным кіраўніком амэрыканскай адміністрацыі, які наведаў рэлігійныя сьвятыні Старога горада Ерусаліма — Храм Магілы Гасподняй і Сьцяну Плачу.
Прамую трансьляцыю наведваньня Трампам сьвятыняў хрысьціянства і юдаізму вялі каналы ізраільскага нацыянальнага тэлебачаньня.
У пешы шпацыр па Старым горадзе Ерусаліма Трамп адправіўся без суправаджэньня прадстаўнікоў як ізраільскага, так і палестынскага кіраўніцтва праз неўрэгуляванасьць статусу гэтага месца.
Для візыту Трампа ўвесь стары горад быў зачынены. Іншых людзей, акрамя дэлегацыі ЗША не было.