Ад наезду машыны ў натоўп у Нью-Ёрку загінула жанчына, 22 чалавекі параненыя

У цэнтры Нью-Ёрку, на Таймс-сквэр пры наезьдзе машыны на пешаходаў, загінула 18-гадовая жанчына. Яшчэ 22 чалавекі пацярпелі.

Кіроўца аўтамабіля затрыманы. Гэта 26-гадовы жыхар Бронксу Рычард Рохас, якога ў мінулым ужо затрымлівалі за кіраваньне аўтамабілем ў нецьвярозым стане.

Паліцыя, СМІ і відавочцы лічаць, што гэта быў не тэракт.

Раён здарэньня па-ранейшаму ачэплены паліцыяй.