У Паўднёвай Карэі ўступіў на пасаду новы прэзыдэнт Мун Чжэ Ін.
64-гадовы Мун Чжэ Ін, які прадстаўляе Дэмакратычную партыю, атрымаў перамогу на выбарах 9 траўня, набраўшы 41% галасоў.
У сваім першым выступе новы прэзыдэнт заявіў, што неадкладна прыступае да вырашэньня крызісу, зьвязанага з абвастрэньнем напружанасьці на Карэйскім паўвостраве. «Калі трэба, я адразу палячу ў Вашынгтон, — сказаў ён. — Палячу ў Пэкін і Токіё, а калі ўмовы дазволяць, то і ў Пхэньян».
Чакаецца, што Мун адразу прыступіць да фармаваньня кабінэту, каб ліквідаваць той вакуўм улады, які ўтварыўся пасьля адхіленьня ў сакавіку ад улады ранейшага прэзыдэнта Пак Кын Хэ у сувязі з карупцыйным скандалам.