Улады Турэччыны хочуць засудзіць апазыцыйнага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена на тры тысячы гадоў турмы. Яго падазраюць у арганізацыі дзяржаўнага перавароту, паведамляе Hurriyet.
Акрамя таго, пракуратура заклікала прысудзіць прапаведніку штраф, як яна заявіла, эквівалентны турэмнаму зьняволеньню тэрмінам больш за два мільёны гадоў.
З моманту спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня 2016 года ў Турэччыне працягваюцца рэпрэсіі. Больш за 100 тысяч службоўцаў, вайскоўцаў, жандараў звольненыя або адхіленыя ад працы, 40 тысяч — арыштаваныя. На падазрэньне ў сувязях з арганізацыяй Гюлена затрыманыя больш за 100 тысяч чалавек.