Суразмоўца агенцтва паведаміў, што справа распачатая ў сувязі зь «незаконным доступам да сыстэмы апрацоўкі дадзеных» і «парушэньнем таямніцы перапіскі».
У пятніцу арганізацыя WikiLeaks апублікавала спасылку на архіў файлаў перадвыбарчага штабу Макрона аб’ёмам каля 9 Гб. Гэта сотні тысячаў электронных лістоў.
У камандзе лідэра руху «Наперад» заявілі аб хакерскай атацы, адзначыўшы, што разам з сапраўднымі дакумэнтамі ў інтэрнэт былі выкладзеныя падробленыя матэрыялы.
Аналіз інфармацыі з архіву паказаў, што там ёсьць файлы з мэтададзенымі на расейскай мове, а файлы зжмяняў праграміст, які працуе ў фірме, якая называе сябе падрадчыкам Мінабароны Расеі.
Дзеля таго, што працёк адбыўся ў «дзень цішыні», Нацыянальная камісія па назіраньні за выбарамі прэзыдэнта Францыі рэкамэндавала СМІ не выкарыстоўваць матэрыялы ў публікацыях.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў напярэдадні, што ўзлом перапіскі «не застанецца без адказу».