Мэркель: Усходняй Эўропе неабходна пашырыць прысутнасьць сілаў NATO

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, заявіла, што NATO варта весьці дыялёг з Расеяй, але не забываць паказваць сваю моц.

У штотыднёвым падкасьце нямецкага ўраду Мэркель адзначыла, што Ўсходняй Эўропе патрэбнае пашырэньне прысутнасьці сілаў Паўночнаатлянтычнага альянсу.

На думку канцлеркі, гэта дазволіць прадэманстраваць гатоўнасьць абараняць тэрыторыі краін-сябраў NATO ва ўмовах анэксіі Крыму і канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. У той жа час, лічыць Мэркель, нельга дапусьціць, каб «нітка дыялёгу з Расеяй была перарваная».