У ходзе тэледэбатаў 3 траўня яго саперніца — лідэр ультраправых Марын Лё Пэн заявіла, што Макрон мае афшорны банкаўскі рахунак на Багамах. Макрон палічыў гэта наўмысна запушчаным фэйкам.
За некалькі гадзін да пачатку дэбатаў у сацыяльных сетках — у асноўным англамоўных — зьявіўся намёк на нібыта існуючыя дакумэнты аб ўтойваньні Макронам, які ў свой час быў міністрам фінансаў, капіталаў у афшораў. Як сьцьвярджаюць экспэрты яго выбарчага штаба, аўтары такіх артыкулаў зьвязаныя з расейскімі мэдыямі RT і «Спутник».
Ужо ня першы раз у асяродзьдзі кандыдата Макрона — цэнтрыста і праэўразьвязаўскага палітыка — зьяўляюцца скаргі на ўмяшаньне расейскага боку ў хаду яго выбарчай кампаніі.
Паводле апытаньняў, Макрон апярэджвае Лё Пэн прыблізна на 20 працэнтных пунктаў.
Другі тур галасаваньня адбудзецца 7 траўня.