Афіша
Беларуская інтэлектуальная гульня
Беларуская інтэлектуальная гульня складаецца з 9 тураў. Кожны тур мае сваю тэму. Напрыклад, «Беларускі бізнэс», «Мастацтва», «Гісторыя», «Кухня», «Горад» і г.д.
Менск, рэстаран «Журавінка» (вул. Янкі Купалы, 25). Пачатак а 19-й гадзіне. Кошт удзелу: 6 рублёў. Зарэгістраваць каманду можна тут.
Дата дня
3 траўня ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень свабоды друку. Штогод у гэты дзень публікуюцца звароты Генэральнага сакратара ААН. У заяве ад 2006 году, напрыклад, адзначалася, што мэдыя не павінныя быць інструмэнтам дэградацыі і прапаганды нянавісьці.
Таксама ў гэты дзень
1791 — Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў першую ў Эўропе Канстытуцыю.
1947 — была прынятая Канстытуцыя Японіі.
1952 — амэрыканцы Джозэф Флетчар і Ўільям Бэнэдыкт зрабілі пасадку на геаграфічным паўночным полюсе.
У гэты дзень нарадзіліся
1620 — Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.
1877 — Антон Грыневіч, зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру, выдавец. Загінуў у ГУЛагу.
1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, актор і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатру. Загінуў у ГУЛагу.
1953 — Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Ягоны артыкул у «ЛіМе» ў 1986 годзе «Прашу вызваліць...» пра вывучэньне беларускай мовы ў школах выклікаў дыскусію і зварот дзеячоў культуры да Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова.