У Херсонскай вобласьці пабудаваная дамба для блякады анэксаванага Крыму

На поўдні Ўкраіны, у Херсонскай вобласьці на Паўночна-Крымскім канале ўведзена ў строй дамба, якая дазволіць спыніць падачу вады з Украіны на тэрыторыю анэксаванага Расеяй Крыму.

Нагодай для будаўніцтва дамбы стала блякада паўвострава з боку Украіны ў 2014 годзе. Перакрыўшы падачу вады ў Крым, украінскія ўлады пазбавілі водазабесьпячэньня і частку сваіх карыстальнікаў на вялікай зямлі. Зрабіць тады інакш не было тэхнічнай магчымасьці.

Агульны кошт праекту дамбы склаў амаль паўтара мільёна даляраў. Як адзначаюць украінскія СМІ, будоўля яшчэ будзе працягвацца.