Фотафакт. Матацыкл Віктара Лукашэнкі пад чырвона-зялёным і расейскім сьцягамі

Матацыкл Віктара Лукашэнкі ўпрыгожвалі чырвона-зялёны і расейскі сьцягі.

30 красавіка з нагоды адкрыцьця мотасэзону-2017 супольнасьці ўладальнікаў і аматараў матацыклаў маркі Harley-Davidson — H.O.G. Spring Challenge больш за тысячу байкераў зь 10 краінаў сустрэліся ля Кургану Славы і праехалі праспэктам Пераможцаў у Менску.

На чале калёны былі старэйшы сын Лукашэнкі, памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка і міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч.

Віктар Лукашэнка