На 17-ю гадзіну нядзелі, 23 красавіка, на выбарах прэзыдэнта Францыі прагаласавала 69,42% адсоткаў выбаршчыкаў. Новыя дадзеныя аб яўцы толькі што паведаміла францускае МУС.
Прагнозы аб нізкай яўцы на сёлетніх выбарах не апраўдаліся яшчэ апоўдні. Да 12-й гадзіны МУС зафіксавала адзін з самых высокіх узроўняў яўкі за апошнія 40 гадоў.
Да поўдня ў першым туры галасаваньня на ўчастках пабывала 28,5 адсоткаў выбаршчыкаў. Гэта крыху больш, чым на мінулых выбарах пяць гадоў таму.
France-Presse нагадвае: яўка на выбарах прэзыдэнта Францыі звычайна набліжаецца да 80%.