У Курапатах будуць маліцца за Беларусь

У Курапатах, архіўнае фота

20 красавіка а 18-й гадзіне ў Курапатах ля Крыжа пакут адбудзецца міжканфэсійная малітва за Беларусь.

Актывістка Вольга Севярынец паведаміла карэспандэнту Свабоды:

«Гэтая малітва прымеркаваная да двух гадоў Няспыннай малітвы за Беларусь. Удзельнічаць будуць вернікі розных канфэсіяў, Павал Севярынец, Ніна Шыдлоўская, Ганна Шапуцька».

Пасьля малітвы яе ўдзельнікі правядуць экскурсію па Курапатах.