Здарэньне адбылося ў правінцыі Тунджэлі на ўсходзе Турэччыны. Пра гэта паведаміў турэцкі тэлеканал NTV.
На борце, паводле папярэдніх дадзеных, было 12 чалавек, зь іх сем паліцыянтаў, адзін судзьдзя, адзін сяржант і трое чалавек экіпажу.
Пра прычыну катастрофы і пацярпелых пакуль не паведамляецца. Выказваюцца меркаваньні, што катастрофа адбылася з прычыны непагоды.
На месца здарэньня прыбываюць ратавальнікі.