Апублікаваны вялікі архіў беларускага відэа 1990-х

На Youtube-канале «Belarusian Video Archive 1980’s — 2000’s» ананімны карыстальнік апублікаваў архіў з 250 відэа беларускай тэлевізіі і асабістых архіваў пераважна 1990-х гадоў.

Відэа розьняцца па працягласьці (ад 30 сэкундаў да больш як 4 гадзінаў) і тэматыцы, але ўсе так ці іначай прысьвечаныя Беларусі. Ёсьць дакумэнтальныя стужкі пра Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Ларысу Геніюш і Алеся Адамовіча, фільмы-«візытоўкі» пра беларускія гарады, мастацкія фільмы, відэазапісы мітынгаў, кангрэсаў і выступаў палітыкаў. Ёсьць відэа з «нулявых» — поўныя фільмы «Franz + Polina» і «Плошча».